Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мастакі

Фёдар Іванавіч Дарашэвіч нарадзіўся 28 жніўня 1905 года ў г. Камянцы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я апынулася ў Сібіры ў Томскай губерніі. З малых гадоў хлопчык працаваў з бацькам на чыгунцы. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе ліквідацыі непісьменнасці на станцыі Іжморскай. У гэты перыяд ён робіць першыя крокі як мастак-афарміцель, прымаючы ўдзел у афармленні мясцовага рабочага клуба.

Якуб Брэтцар (Брэцар, Брэтзер) нарадзіўся 23 ліпеня 1690 года ў горадзе Пінску. У 1712 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні.

Люцыян Крашэўскі нарадзіўся 24 ліпеня 1820 года ў сям’і Пружанскага харунжага і земскага суддзі, уладальніка маёнтка Доўгае ў Пружанскім павеце Гродненскай губерніі Яна Крашэўскага і Соф’і Мальскай. У сям’і было пяцёра дзяцей: Юзаф Ігнацы, Люцыян, Каятан, Ганна і Іаанна. Браты Люцыяна аставілі адметны след у гісторыі культуры Польшчы: Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812–1887) – беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст, Каятан Крашэўскі (1827–1896) – польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар.

Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі нарадзіўся 3 ліпеня 1950 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці Вольга Аляксееўна ўсё жыццё працавала даяркай, нават мела высокае званне – заслужаны калгаснік БССР. Бацька Аляксандр Паўлавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце, затым усё жыццё аддаў калгасу.

Іван Пятровіч Рэй нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў былым хутары Падбулькова каля вёскі Булькава Кобрынскага павета (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Вашчынічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на вайну, юнацтва – на цяжкія, галодныя пасляваенныя гады.

Пётр Васільевіч Зарэцкі нарадзіўся 6 мая 1935 года ў вёсцы Навіцкавічы (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). З дзяцінства марыў стаць мастаком. Не хадзіў яшчэ ў школу, а ўжо маляваў. Калі не было алоўка, то замест яго выкарыстоўваў спаленую запалку. Школьнікам шмат маляваў, яго малюнкі бралі на раённыя і абласныя выставы. Калі заканчваў Камянецкую сярэднюю школу, то ўжо цвёрда ведаў: будзе толькі мастаком, самастойна рыхтаваўся да паступлення ў вучылішча.

Міхаіл Андрэевіч Карпук нарадзіўся 5 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мыкшыцы Брэсцкага павета (цяпер Расненскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).

Марат Клімаў па прафесіі і па прызванні – мастак-манументаліст. Ён майстар палотнаў вялікіх памераў: як пейзажаў, так і партрэтаў. Велічнасць яго твораў ідзе ад вялікай любові да магутных сіл прыроды, да родных краявідаў.

Старонка 11 з 15